Беларусбанк папярэджвае сваіх кліентаў аб фактах махлярства ў сацсетках з выкарыстаннем падробленага акаўнта банка, паведамляе БЕЛТА [1].
Кліентам банка ў Instagram былі накіраваны рэкламныя паведамленні аб розыгрышы грашовых прызоў. Пасля праходжання віктарыны паказвалася сума выйгрышу, за пералічэнне якога спаганялася камісія. Пры адпраўцы паведамленняў зламыснікамі выкарыстоўваўся лагатып і выява будынка банка.
Акрамя таго, у сетцы з'явіўся і падроблены акаўнт, дзе размешчана аб'ява: "Першым 1000 падпісчыкам - сертыфікат на 50р".
Банк просіць усіх грамадзян быць уважлівымі, не пераходзіць па незнаёмых спасылках. Тым, хто сутыкнуўся з такой рассылкай, рэкамендуецца заблакіраваць або паскардзіцца на несапраўдны акаўнт у гэтай сацсетцы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belarusbank-predupredil-klientov-o-poddelnom-akkaunte-v-instagram-337250-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank
[3] https://zviazda.by/be/tags/instagram-0