Некалькі дзён таму ў інтэрнэце з'явіўся відэазапіс са збіццём дзяўчыны. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што інцыдэнт адбыўся ў Мінску ў ноч з 4 на 5 лютага, паведамляецца на сайце МУС.
Паколькі збіваўшая апынулася актывісткай нефармальнага каляфутбольнага руху, далейшую праверку праводзілі аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК МУС). Імі ўстаноўлена, што 16-гадовая мінчанка пазнаёмілася са сваёй непаўналетняй крыўдзіцелькай і яе сяброўкай (абедзве з Брэста) за некалькі гадзін да канфлікту. У адной са сталічных кватэр у кампаніі аднагодкаў яны разам распівалі алкагольныя напоі.
Сварка здарылася бліжэй да раніцы ў пад'ездзе дома пацярпелай, куды тая прывяла новых знаёмых. Вырашыўшы паказаць сваю перавагу, жыхарка Брэста збіла дзяўчыну. Апошняй нанесены цялесныя пашкоджанні. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў УСК Рэспублікі Беларусь па г. Мінску для дачы прававой ацэнкі дзеянням правапарушальніцы.
Дарэчы, на момант інцыдэнту крыўдзіцелька ўжо з'яўлялася фігуранткай крымінальнай справы па фактах крадзяжу грошай. На днях яе асудзілі на два гады “хатняй хіміі”.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/pravaparushenni