Інцыдэнт адбыўся ўначы. Па дапамогу да праваахоўнікаў звярнуўся кіроўца аўтамашыны DАF, які спыніўся для адпачынку на АЗС у Аршанскім раёне, размешчанай уздоўж трасы Е95.
Мужчына паведаміў, што за час двухгадзіннага сну невядомыя асобы выкралі з паўпрычэпа прызначаную для рэалізацыі ў гандлёвых сетках вобласці партыю гумовага абутку і аўтапакрышкі, якія належаць ААТ «Белшына». Сума шкоды склала каля 3,5 тысячы рублёў, паведамілі ў МУС.
Міліцыянеры вызначылі асобы зламыснікаў. У ноч крадзяжу яны пад'ехалі да фуры на мікрааўтобусе і, скарыстаўшыся абставінамі, перагрузілі частку грузу з яе ў свой аўтамабіль. Падазраваныя ў здзяйсненні злачынства — 32- і 31-гадовы жыхары Оршы — затрыманы. Выкрадзеныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці выяўлены на складзе, арандаваным адным са зламыснікаў у якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Зараз праводзіцца работа па ўстанаўленні магчымай датычнасці затрыманых да іншых фактаў крадзяжоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zlamysnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh