Буйны пажар у сталіцы Бангладэш Дацы забраў жыцці прынамсі 70 чалавек, паведамляе ВВС [1].
Пажар успыхнуў у сераду ўвечары ў старым квартале горада, у чатырохпавярховым жылым доме, на першым паверсе якога, як паведамляецца, быў склад хімікатаў.
Пажар хутка распаўсюдзіўся на суседнія дамы.
У чацвер раніцай мясцовыя ўлады паведамілі, што распаўсюджванне агню ўдалося ўзяць пад кантроль.
Кіраўнік пажарнай службы Алі Ахмед адзначыў, што прычынай узгарання мог стаць балон з газам, пасля чаго агонь ахапіў памяшканне, у якім захоўваліся хімікаты.
Пажар адбыўся ў старажытнай частцы горада, якая мае вельмі вузкія вуліцы.
Сярод ахвяраў, як паведаміў прадстаўнік паліцыі, наведвальнікі рэстарана і госці вяселля.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-47314516
[2] https://zviazda.by/be/tags/bangladesh