22 лютага навучэнцы старэйшых класаў Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў Мінска наведаюць з экскурсіяй 56-ы асобны полк сувязі ВПС і войскаў СПА.
Напярэдадні святкавання Дня абаронцы Айчыны для актывістаў Савецкага і Кастрычніцкага РК ГА “БРСМ” сталіцы, якія навучаюцца ў старэйшых класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у рамках рэспубліканскай акцыі “Я служу!”, пройдзе дзень адкрытых дзвярэй у 56-м асобным палку сувязі ВПС і войскаў СПА.
Навучэнцам і іх бацькам пакажуць быт і абмундзіраванне вайскоўцаў тэрміновай службы, прадэманструюць стралковае ўзбраенне і тэхніку. Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць наведаць музей і праглядзець відэафільм пра спецыфіку службы ў войсках сувязі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[2] https://zviazda.by/be/tags/armiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/sluzhyc
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0