У сваім звароце спявак кажа [1]: "Некалькі гадоў таму я вырашыў размаўляць на роднай мове, і з кожным днём мовы ў маім жыцці ўсё больш і больш. Мой першы альбом "Padziaka Serca", што выйдзе ў красавіку, таксама будзе цалкам беларускамоўным.
У Дзень роднай мовы я прапаную Вам падтрымаць акцыю #Umova, дзе трэба выканаць некалькі заданняў і перадаць эстафету далей, каб падтрымаць нашу спадчыну. Зрабі свой крок да мовы."
Сэнс акцыі, якая ператвараецца ў гульню, вельмі просты і дазваляе ахапіць вялікую колькасць беларусаў.
Uzari прапаноўвае ў Дзень роднай мовы шукаць і фатаграфавацца з цікавымі ці арыгінальнымі носьбітамі беларускай мовы. Гэта могуць быць як людзі, так і розныя рэчы, надпісы і вырабы, якія сустракаюцца вакол нас.
Фотаздымкі трэба публікаваць ва ўласных сацыяльных сетках, а разам з імі гісторыі пра гэтыя носьбіты, уласныя падзякі ці прызнанні ў любові да роднай мовы разам з хэштэгам #Umova. А каб акцыя працягвалася як мага даўжэй і ахоплівала новых ўдзельнікаў, варта ў адказ прапаноўваць уласныя новыя ўмовы вашым сябрам і за іх выкананне абавязкова матываваць нейкімі невялікімі падарункамі.
Напрыклад,Uzari паабяцаў усім, хто выканае яго ўмову, першым даслаць спасылку на свой альбом “Padziaka serca”, а 20 аўтарам самых цікавых гісторый і фотаздымкаў падарыць фірмовыя цішоткі і запрасіць на эксклюзіўную прэзентацыю альбома ў красавіку ў Мінску.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://www.instagram.com/p/BuIq9LfAZY9/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mova
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-rodnay-movy
[4] https://zviazda.by/be/tags/yuzary