Тэлеканал «Беларусь 1» абвясціў прыём заявак на ўдзел у новым забаўляльна-інтэлектуальным шоу «На вылет!».
У ім 50 папярэдне зарэгістраваных чалавек (наяўнасць або адсутнасць вышэйшай адукацыі і ўдзелу ў інтэлектуальных гульнях ролі не іграе, але неабходна, каб кожнаму з гульцоў было як мінімум 18 гадоў) паспрабуюць уласным розумам і інтуіцыяй здабыць галоўны прыз праекта — дзве тысячы беларускіх рублёў, а галоўны дырыжор гульні — праграмны дырэктар і радыёвядучы Unіstar Аляксандр Найдзёнаў — зробіць усё, каб працэс атрымаўся няпросты і захапляльны.
«Гульня складаецца з пяці або шасці інтэлектуальных этапаў, у выніку якіх вызначыцца толькі адзін пераможца, які мае права ўзяць удзел у супергульні альбо адмовіцца ад яе, — расказалі «Звяздзе» ў медыяхолдынгу. — Барацьба ідзе па прынцыпе: хто няправільна адказвае — выбывае, ідзе на вылет». Запіс першага выпуску адбудзецца 13 сакавіка ў вялікай студыі Белтэлерадыёкампаніі, але запоўніць заяўкі патэнцыйным удзельнікам трэба загадзя — напрыклад, на сайце www.tvr.by альбо па тэлефоне (17) 389 65 22, што многія ўжо і зрабілі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/intelektualnyya-gulni
[4] https://zviazda.by/be/tags/telekanal-belarus-1-2