Праверку цеплавых сетак на трываласць для падрыхтоўкі да наступнага ацяпляльнага сезона ў Мінску пачнуць з 13 мая, паведамілі БЕЛТА [1] ў "Мінскэнерга".
Графік адключэнняў гарачага водазабеспячэння зацверджаны "Мінскэнерга" і ўзгоднены Мінгарвыканкамам. Мерапрыемствы неабходны для таго, каб выявіць непаладкі ў рабоце цеплавых сетак, не дапусціць збояў цеплазабеспячэння.
"Графік прадугледжвае адключэнне 96 участкаў цеплавых сетак. Ён скарэкціраваны з улікам правядзення II Еўрапейскіх гульняў і прадугледжвае тэхнічны перапынак з 18 чэрвеня па 4 ліпеня. У сувязі з гэтым апошні этап адключэнняў будзе праходзіць у верасні", - адзначылі на прадпрыемстве.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/adkljuchats-garachuju-vadu-u-minsku-pachnuts-z-13-maja-76053-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk