Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў аб неабходнасці адстаўкі ўрада рэспублікі, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
"Сёння я прымаю важнае рашэнне для нашай краіны. Сацыяльна-эканамічная сітуацыя папярэднія гады была стабільнай. Гэта, безумоўна, станоўчы момант. Але гэтага недастаткова для цяперашняга часу. Па многіх напрамках эканомікі, нягледзячы на прыняцце мноства законаў, рашэнняў урада, станоўчыя змяненні так і не дасягнуты", - сказаў Нурсултан Назарбаеў.
Казахстанскі лідар адзначыў, што, нягледзячы на ўсе прынятыя дзяржаўныя праграмы, у тым ліку індустрыяльную, сацыяльную, праграмы развіцця інфраструктуры, аховы здароўя і адукацыі, нягледзячы на тое, што ўсе неабходныя для іх ажыццяўлення рэсурсы былі выдзелены, сістэмная работа так і не была выбудавана. Рэальныя даходы насельніцтва не павялічваюцца, а доля расходаў на прадукты харчавання ў бюджэце сем'яў расце. У выніку фармальнага падыходу выканаўчых органаў частка сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва не ахоплена адраснай сацыяльнай дапамогай.
"У гэтых умовах я як прэзідэнт і гарант Канстытуцыі, улічваючы інтарэсы нашага народа, прымаю наступнае рашэнне. Лічу, што ўрад павінен пайсці ў адстаўку, - заявіў Нурсултан Назарбаеў. - Новае кіраўніцтва ўрада павінна выпрацаваць дзейсныя крокі па павышэнні ўзроўню жыцця, стымуляванні эканомікі, рэалізацыі стратэгічных задач".
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/world/view/prezident-kazahstana-adpraviu-urad-u-adstauku-76055-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan