На гэты раз ён пройдзе пад дэвізам “Ад сумлення не схавацца!” і будзе прысвечаны прафілактыцы здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.
Супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя акцыі і наведаюць працоўныя калектывы, пры гэтым нагадаюць кіроўцам аб прычынах і наступствах ДТЗ, адказнасці за пакіданне месца ДТЗ.
У 2018 годзе 174 кіроўцы збеглі з месцаў ДТЗ з пацярпелымі. У гэтых аварыях загінулі 25 чалавекі і 157 атрымалі раненні, паведамілі ва УДАІ МУС.
Большасць такіх здарэнняў звязана з наездамі на пешаходаў і адбываецца ў цёмны час сутак у населеных пунктах ці іх наваколлі. Кіроўцы хаваюцца з месца ДТЗ у надзеі, што ім удасца пазбегнуць адказнасці. Але, як паказвае статыстыка, практычна ва ўсіх выпадках, за рэдкім выключэннем, такіх уцекачоў знаходзяць.
Кіроўцы, якія знікаюць з месца здарэння, толькі пагаршаюць сваё становішча. Бо часцяком прычынай ДТЗ становіцца парушэнне правілаў менавіта пешаходам і адказнасць, як адміністрацыйную, так і крымінальную, нясе менавіта пешаход.
Што тычыцца кіроўцы, то нават у выпадку невінаватасці за пакіданне месца ДТЗ яго прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу да 25 базавых велічынь або пазбаўляюць права кіравання на тэрмін да двух гадоў. Але самае важнае -- за свядомае пакіданне чалавека ў небяспечным для жыцця або здароўя стане, кіроўца, які ўцёк з месца ДТЗ, можа быць пакараны па ч. 3 арт. 159 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai