Пачнуцца яны з 30 мая, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ “Белавія” Анастасія Навуменка.
Палёты па маршруце Мінск – Талін – Мінск будуць адбывацца на рэгулярнай аснове чатыры разы на тыдзень з вылетам з нашай сталіцы ў 8.50 па панядзелках, чацвяргах і ў 15.50 па аўторках і суботах з прыбыццём у міжнародны аэрапорт Таліна імя Ленарта Меры. Зваротны рэйс плануецца рабіць з вылетам у 10.45 па панядзелках, чацвяргах і ў 17.45 па аўторках і суботах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт “Мінск” (час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы).
Кошт авіябілетаў у адзін бок складае ад 93 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 178 еўра – туды-назад. Білеты ўжо ў продажы. З больш падрабязнай інфармацыяй пасажыры могуць азнаёміцца на сайце перавозчыка.
Палёты плануецца рабіць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месцаў. Пералёт зойме адну гадзіну 15 хвілін.
Пасажыры, якія следуюць з Эстоніі, змогуць скарыстацца зручнымі стыкоўкамі з іншымі рэйсамі “Белавія” і кампаній-партнёраў праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск” для палётаў у пункты Еўропы, Расіі, Украіны, Казахстана і Закаўказзя.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyry
[3] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[4] https://zviazda.by/be/tags/reys