У гэтую суботу, у Дзень абаронцаў Айчыны, у Зэльве запланавана па сапраўднаму мужчынскае спаборніцтва – “Трактарны біятлон”.
Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы БРСМ і Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Усё пачнецца ў 11 гадзін на тэрыторыі Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Зэльвенскага райвыканкама па вуліцы Булака.
У спаборніцтвах зможа прыняць удзел любы ахвотны. Удзельнікі правераць свае сілы ў стральбе, ваджэнні трактара, а таксама выкарыстаць свае веды ў сельскагаспадарчай сферы.
Уваход на пляцоўку для спаборніцтваў – вольны.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zelva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-abaroncau-aychyny
[3] https://zviazda.by/be/tags/traktar-0