Беларусь мае намер нарасціць пастаўкі айчыннай тэхнікі ў Пакістан. Адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты ў час візіту ў гэту краіну беларускай экспертнай дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка міністра прамысловасці Дзмітрыя Корчыка, паведамілі [1] БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.
Бакі дамовіліся павялічыць пастаўкі беларускай тэхнікі, асабліва сельскагаспадарчай, у пакістанскія правінцыі. Прадстаўнікі абедзвюх дзяржаў пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці кааперацыйных сувязей паміж Беларуссю і Пакістанам.
У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў краіны, уключаючы ААТ "МАЗ" і "МТЗ", а таксама прадпрыемстваў станкабудаўнічай галіны. За час візіту, які прадаўжаўся з 17 па 20 лютага, яны правялі сустрэчы з прадстаўнікамі пакістанскай прамысловасці і ўзброеных сіл. У прыватнасці, адбыліся перагаворы з федэральным сакратаром Міністэрства прамысловасці і вытворчасці Азхерам Алі Чоўдры і федэральным міністрам нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Мехбубам Султанам. Прайшлі сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі вядучых эканамічных структур пакістанскай арміі, уключаючы Арганізацыю прыгранічных работ.
Як растлумачылі ў пасольстве, візіт стаў лагічным прадаўжэннем дамоўленасцей, дасягнутых у час мінскіх перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл Пакістана генералам Зубайрам Махмудам Хаятам у снежні 2018 года.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/belarus-damovilasja-z-pakistanam-ab-naroshchvanni-pastavak-ajchynnaj-tehniki-76024-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pakistan