Былога топ-менеджара буйнога прадпрыемства ў Полацкім раёне, якое спецыялізуецца на вытворчасці шкловалакна, абвінавачваюць у карупцыі: паводле афіцыйнай версіі, мужчына сарваў рэалізацыю дарагога інвестпраекта, паведамляе [1] TUT.BY са спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама.
АБЭЗ праверыў, ці законна на прадпрыемстве 4 гады таму падпісалі акт прыёмкі ў эксплуатацыю абсталявання, набытага па інвестпраекце.
Высветлілася, што 51-гадовы топ-менеджар прадпрыемства унёс ілжывыя звесткі ў дакументы, ведаючы, што пастаўленае абсталяванне не забяспечыць вытворчыя магутнасці.
Пры гэтым замежнай кампаніі, якая паставіла абсталяванне па кантракце, пералічылі больш як 1,6 млн еўра.
Узбуджаная крымінальная справа за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі пры выкананні функцый па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо з цяжкімі наступствамі.
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/economics/627319.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/polacki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni