Гэта будзе датычыцца як кіроўцаў, так пешаходаў, паведамілі ва УДАІ МУС.
Рэйдавыя групы спецыяльнага падраздзялення ДПС “Страла” МУС накіраваны на адпрацоўку Магілёўскай вобласці. У прыярытэце - выяўленне кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, а таксама асоб, што селі за руль, не маючы права кіравання транспартным сродкам. Не застануцца без увагі парушэнні правілаў абгону, праезду пешаходных пераходаў, перавышэнне кроўцамі ўстаноўленых хуткасных рэжымаў, выпадкі няправільнай перавозкі пасажыраў. Адміністрацыйнай адказнасці не змогуць пазбегнуць таксама пешаходы і веласіпедысты, якія ігнаруюць патрабаванні правілаў дарожнага руху.
У сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці руху на выездах з гарадоў і загарадных дарогах ДАІ звяртае ўвагу вадзіцеляў, што кіраванне ў шчыльнай транспартнай плыні патрабуе асаблівага рэжыму руху, павышанай увагі, пастаяннага аналізу і прагназавання сітуацыі на дарозе. Неабходна прытрымлівацца хуткасных абмежаванняў, пазбягаць непатрэбных перастраенняў і апярэджанняў, выезду на сустрэчную паласу. Прышпіліцца рамянямі бяспекі трэба ўсім, хто сядзіць у аўтамабілі, дзяцей перавозіць з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai