З нагоды Дня абаронца Айчыны старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч наведаў 120-ю гвардзейскую механізаваную брыгаду імя Вярхоўнага Савета БССР, якая размяшчаецца ў сталічным мікрараёне Уручча.
— Мы ў Нацыянальным сходзе, у першую чаргу ў Савеце Рэспублікі, прынялі рашэнне заключыць свайго роду пагадненне з 120-й брыгадай. Яна носіць ганаровае імя Вярхоўнага Савета БССР. Нацыянальны сход, наш парламент, з'яўляецца яго правапераемнікам. Мы зараз сумесна з Міністэрствам абароны, камандаваннем брыгады распрацоўваем план узаемадзеяння, які дазволіць глыбей унікаць заканадаўцам у тыя пытанні, якімі жывуць Узброеныя сілы, і безумоўна падтрымліваць, у тым ліку маральна маладых хлопцаў, афіцэраў, якія прысвяцілі сябе службе Айчыне, — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Спікер верхняй палаты парламента прыняў удзел у святочным мітынгу, усклаў кветкі да мемарыяльнага комплексу «Героям 120-й дывізіі».
У размове з журналістамі Міхаіл Мясніковіч падзяліўся: на сваім вопыце ведае, што такое тэрміновая воінская служба і што значыць «хадзіць у ботах». Спікер Савета Рэспублікі служыў у танкавых войсках — 76-м гвардзейскім Аршанскім ордэнаў Суворава і Кутузава і Аляксандра Неўскага палку Паўночнай групы войскаў, што размяшчаўся ў Польшчы.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki