Вырашальная стадыя чэмпіянату КХЛ, плэй-оф, стартуе 25 лютага, паведамляе [1] БЕЛТА.
Паводле вынікаў рэгулярнага сезону сфармаваныя пары 1/8 фіналу ў барацьбе за Кубак Гагарына.
У Заходняй канферэнцыі згуляюць маскоўскі ЦСКА супраць "Віцязя", піцерскі СКА і маскоўскі "Спартак", яраслаўскі "Лакаматыў" - "Сочы", "Ёкерыт" - маскоўскае "Дынама".
Ва Усходняй канфэрэнцыі барацьбу за ганаровы трафей пачнуць "Аўтамабіліст" - "Трактар", "Барыс" - "Тарпеда", магнітагорскі "Металург" - "Салават Юлаеў", "Авангард" - "Ак Барс".
- Хакеісты мінскага "Дынама" ў плэй-оф 11-га сезона КХЛ не выйшлі, заняўшы 11-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Раней беларускі клуб выходзіў у вырашальную стадыю сезону ў 2011, 2012, 2015 і 2017 гадах.
- Цяперашнім уладальнікам Кубка Гагарына з'яўляецца казанскі "Ак Барс".
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/plej-off-v-khl-startuet-25-fevralja-337723-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/khl
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[4] https://zviazda.by/be/tags/hk-dynama-minsk