Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" абвясціла, як будзе арганізаваная работа аўтобусаў па міжгародніх маршрутах, якія яно абслугоўвае, у перыяд з 7 па 10 сакавіка.
Так, 7 сакавіка рухомы састаў будзе курсіраваць па графіку пятніцы, 8 сакавіка - суботы, 9 сакавіка аўтобусы будуць хадзіць як па будніх днях (серадах), а 10 сакавіка - па графіку нядзелі.
Такая работа будзе арганізавана з улікам пераліку асобных міжгародніх маршрутаў, якія будуць перавозіць пасажыраў ад АВ "Цэнтральны" і АС "Аўтазаводская" па асобных раскладах у вышэйназваныя дні. Пазнаёміцца з гэтым пералікам цалкам можна на сайце "Мінсктранса".
Сяргей Расолька
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mizhablasnyya-mizhgarodniya-marshruty
[2] https://zviazda.by/be/tags/mizhgarodniya-autobusy
[3] https://zviazda.by/be/tags/8-sakavika-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans