Расіянка Кацярына Юрлова-Перхт перамагла ў гонцы пераследу на адкрытым чэмпіянаце Еўропы ў спарткомплексе "Раўбічы", перадае БЕЛТА [2].
Срэбным прызёрам стала беларуска Ірына Крыўко, якая паспяхова адстралялася на заключным, чацвёртым рубяжы і зноў парадавала балельшчыкаў на трыбунах.
У гонцы пераследу не прымалі ўдзелу шведскія біятланісткі, якія пасля трыумфу ў індывідуальнай гонцы і спрынце адправіліся дадому для заключнага этапу падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў Эстэрсундзе.
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://www.belta.by/sport/view/irina-krivko-vyigrala-serebro-v-gonke-presledovanija-na-che-v-raubichah-rossijanka-ekaterina-jurlova-337772-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon