«Для прыросту ВУП сёлета на 4 працэнты ў нас ёсць рэзервы, і немалыя. Чатыры працэнты — гэта якраз крыху вышэй за тэмпы росту сусветнага ВУП, але мэта — дасягальная. Першы крок для павышэння эфектыўнасці эканомікі — нармальнае карпаратыўнае кіраванне. Мы ўнеслі ў Адміністрацыю Прэзідэнта праект указа па шэрагу прадпрыемстваў, наглядальны савет якіх павінны ўзначаліць найвышэйшыя службовыя асобы, плюс топ-100 акцыянерных таварыстваў нашай краіны, на якіх мы выбудуем нармальную эфектыўную сістэму карпаратыўнага кіравання. Калі б мы дасягнулі вынікаў па гэтых прадпрыемствах-лідарах, то ў прынцыпе 150 мільярдаў ВУП мы б мелі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-turchyn