Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. Пра гэта паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14.
Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб'яднанні і канфесіі. Падобны адкрыты дыялог кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю упершыню прайшоў [2] у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/vstrecha-s-predstaviteljami-obschestvennosti-i-ekspertnogo-soobschestva-belorusskix-i-zarubezhnyx-smi-20590/
[2] http://www.zviazda.by/be/news/20170203/1486149114-razmova-vyalikaya-temy-nadzyonnyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka