На невялікай сталічнай вуліцы Прыгожай знаходзіцца кветкавая крама, а ў ёй прадаюцца надзіва прыгожыя і самыя свежыя ружы, прычым беларускія. Тут не толькі напярэдадні свят, асабліва на Восьмага Сакавіка, але і ў іншыя дні палічкі патанаюць у сапраўднай ружовай квецені, а пакупнікам прапануецца ажно дваццаць сартоў каралевы кветак. Напярэдадні жаночага свята і мне давялося наведаць гэты кветкавы рай ды пабачыць, як працуюць і дораць свой пазітыўны настрой ветлівыя прадаўцы-фларысты гандлёвай сеткі «ДорОрс» Святлана РУДЗЬ і Алена ГУКАЙЛА.
Нягледзячы на чаргу, гаспадыні кветкавай крамы не стамляюцца быць усмешлівымі і ўважлівымі да пакупнікоў. Нават у сваё свята, якое яны, як заўсёды, правядуць на рабоце.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya