Пад увагай - бяспека харчовых прадуктаў у школах.
Як паведаміла Міністэрства адукацыі КНР, у школах на працягу новага вясновага семестра праводзіцца агульнанацыянальная праверка бяспекі харчовых прадуктаў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Колькасць выпадкаў, звязаных з харчовымі атручваннямі, адносна высока вясной, гаворыцца ў цыркуляры, сумесна апублікаваным Канцэлярыяй міністэрства і Дзяржаўным упраўленнем па рэгуляванню рынку.
Мясцовыя ведамствы адукацыі і органы кантролю за рынкам павінны выявіць прабелы ў сістэме кантролю за бяспекай харчовых прадуктаў у школах і забяспечыць прыкметнае скарачэнне колькасці выпадкаў харчовых атручванняў.
Цыркуляр патрабуе ад школ правесці ўнутраную праверку ў такіх аспектах, як кантроль за бяспекай харчовых прадуктаў, санітарыяй, харчаблокамі, сырымі інгрэдыентамі, а таксама стан здароўя і дзейнасць людзей, якія маюць прамы доступ да прадуктаў харчавання ў школах.
Мясцовыя ўлады павінны праводзіць выбарачныя праверкі школ і праверкі пастаўшчыкоў, закусачных і бакалейных крам паблізу школ, адзначаецца ў цыркуляры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya