У Мінск наведалася дэлегацыя ад універсітэцкай навукі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Сярод гасцей, якія прадстаўляюць адзін з буйнейшых навуковых універсітэцкіх цэнтраў, - прарэктар Другога Пекінскага лінгвістычнага універсітэта спадарыня Чжу Пэйфэнь, дырэктар Інстытута Еўропы, які працуе ў складзе універсітэта, спадарыня Цзян Лу. Таксама ў складзе дэлегацыі - намеснік дырэктара спадар Сюй Чуаньхуа і работнік Аддзела міжнароднага супрацоўніцтва спадар Ян Хун.
Галоўны час у рабоце кітайскіх вучоных зоймуць сустрэчы з беларускай універсітэцкай грамадскасцю. У Другога Пекінскага лінгвічтсычнага універсітэта даўнія стасункі з Беларуссю. У гэтай вядомай ВНУ працуе цэнтр культуры Беларусі, які ўладкаваны з падтрымкай Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР. У Цэнтры існуе немалая бібліятэка беларускай літаратуры. У свой час пачатак ёй быў пакладзены кнігамі, перададзенымі ва універсітэт Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкім домам “Звязда”.
Шмат намаганняў калектыў Другога Пекінскага лінгвістычнага універсітэта прыкладае для арганізацыі беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў, для навядзення мастоў дружбы, супрацоўніцтва ў галіне мастацкага перакладу.
Алесь Карлюкевіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya