Беларусы ў студзені-лютым прадалі валюты больш, чым купілі, паведамляе Нацбанк [1].
У студзені-лютым фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $ 1,352 млрд у эквіваленце, купілі $ 1,29 млрд. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $61,7 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на $ 2,987 млрд у эквіваленце, купілі $ 3,103 млрд.
Нерэзідэнты Беларусі за студзень-люты прадалі валюты на $ 138,9 млн у эквіваленце, купілі $ 20,7 млн.
Спасылкі
[1] http://www.nbrb.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/valyuta
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacbank