Кітайскі фондавы рынак прыцягвае актывы.
Паводле афіцыйных дадзеных, у 2018 годзе на кітайскі рынак капіталу было прыцягнута 7,1 трлн юаней (каля 1,1 трлн долараў), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Кітайскі камітэт па кантролі над каштоўнымі паперамі зацвердзіў заяўкі 105 кампаній на першаснае публічнае размяшчэнне акцый на фондавым рынку ў 2018 годзе, у выніку чаго, па дадзеных камітэта, было прыцягнута 137,8 млрд юаняў. Агульны аб'ём рэфінансавання публічных кампаній склаў каля 1 трлн юаняў у 2018 годзе.
Паводле дадзеных Камітэта, у мінулым годзе на біржавых рынках аблігацый былі выпушчаныя аблігацыі на суму 5,69 трлн юаняў пры павелічэнні на 45 працэнтаў у гадавым выразе.
Урад Кітая заклікаў садзейнічаць развіццю рынку капіталу ў мэтах лепшага фінансавання прадпрыемстваў і прадастаўлення фінансавых паслуг рэальнаму сектару эканомікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya