Паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі КНР.
Летась у Кітаі 17.264 чалавек былі пажыццёва пазбаўлены правоў кіроўцы, паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі (МГБ) КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Сярод іх 5149 чалавек былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці пасля траплення ў сур'ёзныя дарожна-транспартныя здарэнні за кіраванне ў нецвярозым стане. Астатнія 12.115 чалавек праходзілі па справах пра ўцёкі з месца ДТЗ.
Міністэрства таксама паведаміла, што ў мінулым годзе колькасць загінуўшых пры ДТЗ знізілася на 0,9 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам, у той час як колькасць сур'ёзных ДТЗ, кожнае з якіх забрала жыцці дзесяці чалавек і больш, скарацілася на 44,4 працэнта.
У 2018 годзе ў краіне было зарэгістравана 22,85 млн новых аўтамабіляў і 22,55 млн новых кіроўцаў, было ўведзена ў эксплуатацыю 86 тыс. км аўтадарог. Паводле ацэнак міністэрства, у 2019 годзе ў краіне 2,46 млрд паездак будзе здзейснена аўтамабільным транспартам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya