Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў "Шчаслівыя разам" пройдзе ў Магілёве 27-28 сакавіка, піша БЕЛТА [1].
У творчым спаборніцтве прымуць удзел 8 сем'яў, якія прайшлі папярэдні адбор. У першы дзень канкурсантам неабходна будзе праявіць свае здольнасці і навыкі ў спартыўным спаборніцтве "Вясёлыя старты для маладых сем'яў", тэматычным кулінарным майстар-класе з праверкай эрудыраванасці па пытаннях правільнага і здаровага харчавання, а таксама шоў-конкурсе "Гатаванне стравы для сямейнай вячэры".
У фінале, 28 сакавіка, на сцэне Палаца культуры вобласці сем'і прадставяць візітную картку "Ты памятаеш, як усё пачыналася?", прэзентуюць стыльны family look, а таксама гледачоў чакае творчае выступленне з удзелам усіх членаў сям'і "Сям'я талентамі багатая".
Па выніках двух конкурсных дзён журы вызначыць пераможцаў і прызёраў, якіх узнагародзяць дыпломамі і прызамі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/respublikanskij-konkurs-studencheskih-semej-projdet-27-28-marta-v-mogileve-339443-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/studenckaya-syamya
[4] https://zviazda.by/be/tags/studenty
[5] https://zviazda.by/be/tags/syamya