EduTHON — гэта двухдзённая творчая лабараторыя, падчас якой прафесіяналы са сферы адукацыі і ІТ збіраюцца разам, каб абмяняцца ідэямі, аб'яднацца па інтарэсах і стварыць карысны прадукт. Гэта можа быць прапанова па рашэнні праблемы ў сферы адукацыі (першыя крокі і канцэпцыя праекта) або тэхнічны адукацыйны прадукт (мабільная праграма, вэб-сэрвіс).
Хакатон для настаўнікаў — гэта выдатная магчымасць прапампаваць навыкі праектнай дзейнасці, паспрабаваць новы фармат, які можна будзе выкарыстоўваць на занятках, даведацца больш пра інфармацыйныя тэхналогіі і сучасныя прафесіі.
Для прадстаўнікоў ІТ-сферы, якія маюць навыкі праграмавання, хакатон — магчымасць прымяніць на практыцы свае веды і новыя інструменты, падзяліцца карыснымі тэхнікамі з педагогамі. Тэмы, над якімі можна працаваць, ніхто не абмяжоўвае: можна выбраць любую, напрыклад, навыкі ХХІ стагоддзя, павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў, сувязь паміж бізнесам і школамі.
Вынікам хакатона і сумеснай працы настаўнікаў і IT-спецыялістаў павінен стаць прататып будучай праграмы ці ўжо гатовы да запуску мінімальна жыццяздольны прадукт, першая версія праграмы, на якой можна пратэсціраваць ідэю.
Хакатон пройдзе 23-24 сакавіка. Удзел у ім бясплатны. Настаўнікам з іншых гарадоў на час мерапрыемства прадастаўляецца жыллё.
Мерапрыемства арганізуе Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” пры падтрымцы кампаніі PandaDoc.
Заяўкі на дзел у хакатоне прымаюцца да 12 гадзін 15 сакавіка. Для ўдзелу трэба запоўніць анлайн-анкету [4].
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://docs.google.com/forms/d/1MByhyif-sHdB9cJc-C0kIe2dmkw8o5Q042a8bmVs4Ac/edit
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya