«Дырэктывай № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», якую нядаўна падпісаў Прэзідэнт Беларусі, прадугледжваецца, што да 2025 года 100 % спажыўцоў будзе забяспечана якаснай пітной вадой. Цяпер ідзе чацвёрты этап праграмы «Чыстая вада». Мы ствараем эканамічна нявыгадныя ўмовы для арганізацый водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі пастаўляць няякасную ваду. Прынята рашэнне аб паэтапным фінансавым пакаранні арганізацыі за тое, што яна не прымае мер для таго, каб паставіць людзям чыстую ваду. Сёлета гэта 10-працэнтная зніжка, якую трэба будзе даць, калі вада няякасная. У наступным будзе 20 %, яшчэ праз год яна дасягне 30 %. Фактычна для любога водаканала сёння ствараецца эканамічны механізм прымусу і стымулявання таго, каб аказваліся якасныя паслугі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert