Убачыў і падумаў:
мне здаецца —
Зусім не для рэкламы
гэта месца!
А потым зразумеў:
адпавядае —
Рэклама часам
і такой бывае.
Бывае, братка, усё на гэтым
свеце —
Напішуць, як той кажа,
з дуба вецце...
Але ж на тое й галава даецца,
Каб распазнаць, што ёсць, а што — здаецца.
(Каб не пакрыўдзіць людзей, якія стваралі гэту афішу, мы схавалі на здымку назву рэкламнага агенцтва. Але ж афіша вісіць, і людзі яе чытаюць...)
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga