У сучасным свеце жанчына спалучае некалькі роляў — маці, жонкі, работніка. Вельмі часта яна працуе нараўне з мужчынам. Гэта так званая сітуацыя двайной занятасці, калі жанчына будуе кар'еру на рабоце і вядзе хатнюю гаспадарку. І гэта адбіваецца на эмацыянальным і фізічным самаадчуванні. Бо традыцыя, якая заклалася яшчэ ў далёкім патрыярхальным грамадстве, была крыху іншай: домам займалася жанчына, а працай — мужчына.
— Жанчына, якая актыўна адпрацавала ўвесь дзень, часта нагружана і дома — гатуе вячэру, правярае ўрокі ў дзяцей, займаецца дамашняй работай, удзяляе ўвагу мужу. Усё гэта можна назваць двайной занятасцю, — кажа псіхолаг Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера г. Мінска Валянціна ДУДЗІНСКАЯ. — А тым часам патрабаванні, якія прад'яўляюцца на працы і ў сям'і, часта супярэчаць адно аднаму. Работадаўца з большай імавернасцю аддасць перавагу незамужняй жанчыне (а яшчэ лепш — мужчыну), чым замужняй і з дзецьмі. Муж жа патрабуе, каб жонка больш часу аддавала сям'і, чым працы. Усё гэта можа выклікаць псіхалагічны дыскамфорт і стрэсавы стан у жанчыны.
Стрэс можа негатыўна адбіцца на фізічным і псіхалагічным дабрабыце. Асноўныя яго сімптомы — раздражняльнасць, стамляльнасць, дрэнны сон, зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі і іншыя.
Як змагацца са стрэсам?
Найбольш эфектыўным сродкам з'яўляецца паход да псіхолага, каб разабрацца ў сапраўдных прычынах. Бо лепш прыбраць прычыну, чым яе сімптомы. Але са стрэсам часта змагаюцца падручнымі метадамі. Па статыстыцы, найбольш папулярныя меры такія:
Калі ў вас няма магчымасці звярнуцца па дапамогу да спецыяліста, варта паклапаціцца пра сябе самастойна.
Найбольш эфектыўныя спосабы барацьбы са стрэсам наступныя.
Выконваючы гэтыя няхітрыя рэкамендацыі, вы зможаце павысіць стрэсаўстойлівасць. І памятайце: лекі ад стрэсу — усмешка!
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya