«У краіне стартавала сістэма, якую павінны адпрацаваць сёлета, па змене фармату налічэння заработнай платы. У сістэме аховы здароўя больш за 30 рознага ўзроўню надбавак, даплат, што робіць фарміраванне самой зарплаты досыць складаным. Прапанаваная Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны методыка ў цэлым нас задавальняе. Выкарыстанне гэтай методыкі ў ахове здароўя не прывядзе да памяншэння ўзроўню заработнай платы канкрэтнага работніка. Будзе распрацавана новая шкала, якая ўлічыць пытанні спецыфікі працы, пытанні напружанасці. Мы павінны сфарміраваць гэтую шкалу справядліва. У цэлым заработная плата медыкаў з верасня 2018 года значна павялічылася. Гэта было даручэнне Прэзідэнта, яно выканана. Міністэрства аховы здароўя таксама працуе над павышэннем аўтарытэту прафесіі ўрача».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert