Юрый Дарагакупец, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве:
«Камісія хацела б вынесці праект новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса на разгляд на адкрыцці вясенняй сесіі, 2 красавіка. Чакаецца, што кодэкс уступіць у сілу да канца года. Нормы кодэкса ўдасканалены з улікам правапрымяняльнай практыкі, прыведзены ў адпаведнасць з нарматыўнымі прававымі актамі кіраўніка дзяржавы і іншымі заканадаўчымі актамі. У прыватнасці, у кодэксе прапісаны правы і абавязкі грамадзян, арганізацый-забудоўшчыкаў, а таксама арганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі і якія эксплуатуюць жыллёвы фонд. Прадугледжана магчымасць пераводу арэнднага жылля, якое займаюць грамадзяне, што маюць права на атрыманне сацыяльнага жылля, але не знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, у сацыяльнае жыллё».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert