Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска адшукваецца дзяўчына, якая 9 сакавіка каля 21.00, знаходзячыся ў адным са сталічных клубаў, здзейсніла крадзеж кашалька, гаворыцца на сайце МУС Беларусі [1].
Прыкметы дзяўчыны: рост 175-180 см., хударлявага целаскладу, валасы цёмнага колеру.
Калі вы пазналі дзяўчыну на фота ці маеце якую-небудзь інфармацыю пра яе месцазнаходжанне, просім звяртацца ў Цэнтральнае РУУС г. Мінска асабіста або па тэлефонах 8 (029) 883-91-10 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.
Спасылкі
[1] http://guvd.gov.by/news/13380.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh