Дождж з мокрым снегам, парывісты вецер, галалёдзіца і да 10 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 15 сакавіка, паведамілі [1] ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы 6-11 м/с, з парывамі да 14 м/с, днём месцамі па Беларусі - да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3, днём - 5-10 градусаў цяпла.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz-nadvorya