У сераду, 20 сакавіка, Беларуская чыгунка правядзе прамую тэлефонную лінію па тэме “Утрыманне платформаў, прыпыначных пунктаў, пераездаў, пешаходных пераходаў”.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, на пытанні адкажа намеснік начальніка Беларускай чыгункі Сяргей Фёдаравіч Сізін. Прамая тэлефонная лінія адбудзецца з 14.00 да 15.00. Задаць свае пытанні па заяўленай тэматыцы можна будзе па тэлефону +375 (17) 225 24 24.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch