На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 3 лiстапада 2011 г. № 46”, прадметам прававога рэгулявання якога з'яўляецца ўстанаўленне формаў заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным і журнала ўліку заключэнняў аб прызнанні дрэва небяспечным у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года “Аб раслінным свеце”.
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 22 сакавіка або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас: a.kuzmich.belarus@gmail.com [1].
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] mailto:a.kuzmich.belarus@gmail.com
[2] https://zviazda.by/be/tags/drevy