Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС выявілі чалавека, які пакінуў радыеактыўныя рэчывы на кантэйнернай пляцоўцы на вул. Д. Сердзіча, паведамляюць «Мінск-Навіны» [1].
Высветлілася, што радыеактыўныя рэчывы належалі жыхарцы сталіцы 1939 г. н., якая памерла ў 2016 г. Раней мінчанка працавала на хімічным факультэце адной з ВНУ. Унучка жанчыны вырашыла прывесці ў парадак кватэру памерлай бабулі і вынесла на смеццевую пляцоўку ёмістасці з рэчывам невядомага ёй паходжання.
Нагадаем, днём 14 сакавіка на нумар «101» паступіла паведамленне [2] ад інжынера ЖЭУ аб падазроных прадметах (са знакам «Небяспечна. Радыёактыўныя рэчывы або іянізавальнае выпраменьванне») на кантэйнернай пляцоўцы на вул. Д. Сердзіча. Ратавальнікі выявілі белае пластыкавае вядро са шклянымі і пластыкавымі ёмістасцямі ўнутры.
У цяперашні час па гэтым факце праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/sotrudniki-militsii-vyiyasnili-kto-ostavil-radioaktivnyie-veshhestva-na-ul-d-serdicha/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190314/1552567878-u-minsku-ratavalniki-vyyavili-i-kanfiskavali-5-banak-z-uranam
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/radyyacyya