Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі!
Роўна 25 гадоў таму быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дала магчымасць рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і стабільным грамадстве.
Канстытуцыя заклала трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ўпарадкавання Беларусі, устанавіла гарантыі сацыяльных правоў грамадзян, стварыла ўмовы для захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі.
Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Асноўнага Закона, краіна дынамічна развіваецца — абнаўляюцца гарады і вёскі, павышаецца дабрабыт людзей, расце яе аўтарытэт на міжнароднай арэне.
Перакананы, што наша моладзь, якая толькі ўступае ў жыццё, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы.
Шчыра жадаю ўсім міру, дабра, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-kanstytucyi-0