Аб гэтым расказала намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Наталля КАРПОВІЧ падчас адкрытай лекцыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Падчас вялікай гутаркі Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сказаў журналістам, што даў даручэнне Канстытуцыйнаму суду падрыхтаваць некаторыя змены ў Канстытуцыі. Спецыялісты вывучаюць магчымыя кірункі карэкціроўкі нормаў у Асноўным Законе, паведаміла намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда.
Яна нагадала, што Канстытуцыя замацоўвае асновы канстытуцыйнага ладу, прававое становішча асобы, сістэму дзяржаўнай улады, асноўныя паўнамоцтвы дзяржаўных органаў і іншых органаў дзяржаўнай улады, а таксама асновы фінансава-крэдытнай сістэмы краіны.
Лектар заўважыла, што Канстытуцыя прадугледжвае дастаткова працяглы перыяд як грамадскіх абмеркаванняў, якія датычацца ўнясення змяненняў у яе, так і праходжання гэтых змяненняў праз парламент.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў найбліжэйшыя два гады змены Канстытуцыі чакаць не варта. «Цяпер мяняць выбарчае заканадаўства, а тым больш Канстытуцыю, у гэтыя два гады, перад прэзідэнцкімі і парламенцкімі выбарамі нельга. Вельмі важна зберагчы стабільнасць у грамадстве і паклапаціцца аб дабрабыце людзей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyyny-sud-0