Пазаўчора ўвечары ў Facebook і Instagram адбыўся глабальны збой, які закрануў карыстальнікаў па ўсім свеце. Пасля гэтага ў канкуруючым мэсэнджары Telegram зарэгістравалася каля трох мільёнаў новых юзераў. Пра гэта Павел Дураў, стваральнік сэрвісу, паведаміў [1] на сваім афіцыйным канале.
Па словах Дурова, прыток новых трох мільёнаў карыстальнікаў адбыўся за тыя 24 гадзіны. "Гэта добра. У нас ёсць рэальная канфідэнцыяльнасць і неабмежаваная прастора для ўсіх", - адзначыў Павел. vc.ru піша, што звычайна ў Telegram рэгіструюцца па дзевяць мільёнаў новых карыстальнікаў у месяц, або каля 300 тысяч за суткі.
Нагадаем: праблемы ў працы Facebook і Instagram пачаліся ўвечары 13 сакавіка - многія юзеры не маглі абнавіць стужкі фатаграфій або адправіць паведамленні ў Direct. Прадстаўнікі Facebook тады адзначылі, што ведаюць пра праблему і працуюць над яе рашэннем.
Спасылкі
[1] https://t.me/durov/101
[2] https://zviazda.by/be/tags/telegram
[3] https://zviazda.by/be/tags/pavel-durau