Колькасць ахвяр стральбы [1] ў мячэцях горада Крайстчэрч ў Новай Зеландыі дасягнула 40 чалавек, больш за 20 чалавек сур'ёзна пацярпелі. Пра гэта паведаміла ў пятніцу падчас прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн, піша ТАСС [2].
"Па стане на 19:00 (UTC+13) мы лічым, што 40 чалавек пазбавіліся жыццяў", - заявіла яна. Дзесяць з іх загінулі ў мячэці Лінвуд, трое знаходзіліся звонку. Ардэрн таксама адзначыла, што ўзровень ацэнкі рызыкаў для нацыянальнай бяспекі павышаны да высокага.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190315/1552628760-u-dvuh-myachecyah-novay-zelandyi-adkryli-stralyaninu-zaginuli-27-chalavek
[2] https://tass.ru/proisshestviya/6219951
[3] https://zviazda.by/be/tags/novaya-zelandyya