АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля ўсталёўвае месцазнаходжанне Максіма Пархоменка 2007 года нараджэння, паведамляе [1] УУС Гомельскага аблвыканкама.
Хлопчык 14 сакавіка прыблізна ў 15.30 сышоў з паліклінікі па вул.Ландышава ў невядомым кірунку.
На выгляд яму 11 гадоў, рост 146-147 см, хударлявага целаскладу, вочы цёмна-шэрыя, валасы цёмна-русыя, коратка стрыжаны. У вобласці пераносся ў хлопчыка невялікі шнар (траўма дзяцінства). Як мяркуецца, быў апрануты ў зімовую куртку чорнага колеру, чорныя джынсы, таксама на ім была цёмна-сіняя вязаная шапка, скураныя чорныя паўчаравікі на маланцы. У хлопчыка быў заплечнік шэрага колеру з невялікім пухнатым шарыкам.
Інфармацыю пра месцазнаходжанне зніклага просяць паведамляць па тэлефоне 8 (029) 608 25 02 або 102.
Пазней стала вядома, што хлопчык знойдзены.
Спасылкі
[1] http://www.uvd.gomel.by/news_more/news11233.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne