Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС г. Мінска затрыманы 30-гадовы гараджанін, які скраў грошы з бара, у якім працаваў.
Да міліцыянераў звярнуўся ўладальнік гэтай установы: з касы знікла 2624,5 рубля. Праваахоўнікі затрымалі 30-гадовага супрацоўніка гэтага ж бара. Было ўстаноўлена, што пасля працы мужчына накіраваўся ў ігральны клуб, дзе прайграў усе грошы. Пасля гэтага ён вярнуўся ў бар, дзе з касы выкраў грашовыя сродкі, да якіх меў свабодны доступ. Прайграўшы частку іх у адным казіно, работнік накіраваўся ў іншае, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Мужчына не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazino
[3] https://zviazda.by/be/tags/bar