Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 сакавіка 2019 года склаў 0,4% і ў параўнанні з паказчыкам гадавой даўнасці знізіўся на 0,1 адсоткавага пункта, паведамілі БЕЛТА [1] ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пры гэтым у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях ён склаў 0,5%, у Гомельскай - 0,4%, Мінскай - 0,3%, Мінску - 0,1%.
На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 сакавіка знаходзіліся 15,8 тыс. чалавек, што на 34,1% беспрацоўных менш, чым на тую ж дату летась (23,9 тыс. чалавек).
Наймальнікі прапануюць 77,5 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 37,8% больш, чым год таму (56,2 тыс.). Попыт на працоўныя прафесіі вышэйшы за іншыя - 61,8% ад агульнай колькасці вакансій. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі на 1 сакавіка склаў 0,2 беспрацоўнага на адну вакансію (год таму было 0,4). Пры гэтым у Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях гэты паказчык склаў 0,3 беспрацоўнага на вакансію, Гродзенскай і Мінскай - 0,2, у Менску - 0,1.
У студзені-лютым гэтага года па садзеянне ў працаўладкаванні звярнуліся 26,6 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 18,8 тыс. За гэты перыяд на створаныя працоўныя месцы і вакансіі, якія былі, пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную работу працаўладкаваны 16,7 тыс. чалавек, або 62,7% ад тых, хто звярнуўся, з іх 11,5 тыс. беспрацоўных. На навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіраваныя 565 чалавек, у аплатных грамадскіх работах удзельнічалі 4,8 тыс. чалавек, на новае месца жыхарства і работы пераселены 25 сем'яў беспрацоўных.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zaregistrirovannaja-bezrabotitsa-v-belarusi-sostavljaet-04-340140-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaregistravanae-bespracoue