Вершы — Валянціна Гіруць-Русакевіч, музыка — Яўген Ксяневіч.
Куплет 1:
Мне б да цябе спяшацца
хуткакрыла,
Ды крылы тыя падразае час...
Спатоліцца б святлом усмешкі мілай
І прыхінуцца ціха да пляча.
Прыпеў:
Маці, матуля, мама —
Першае слова самае,
Цёплае і лагоднае,
Найдарагое, роднае.
Маці, матуля, мама,
Хай і цябе таксама
Дзеці цяплом атуляць —
Мамачку, маму, матулю.
Куплет 2:
Ў галінках бэзу пад акенцам вецер
Табе хай перашэптвае-пяе,
Матуля, мама, лепшая на свеце,
Ўсе словы найласкавыя мае.
Прыпеў.
Куплет 3:
Жыццё гады, як пацеркі, нанітвае,
І сёння з пакаяннем гавару:
За ўсе, што без спатканняў нашых, дні твае —
Даруй, матуля любая, даруй.
Прыпеў
Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu