Рыгор Шлык, начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта:
«У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы Адміністрацыя Прэзідэнта выпрацавала сістэму мер па паляпшэнні работы са зваротамі. Асаблівая ўвага аддадзена пытанням недапушчальнасці перасылкі скаргаў зверху ўніз, а таксама шматразовай пераадрасацыі з аднаго дзяржоргана ў другі. Прынцыповы момант у гэтай рабоце — выключэнне неабгрунтаванага накіравання скаргаў таму, на каго скардзяцца. Зыходзячы з гэтага, мы сёння вядзём работу па трох асноўных кірунках: меры, накіраваныя на непасрэдны разгляд зваротаў у Адміністрацыі Прэзідэнта; меры па павышэнні адказнасці мясцовых органаў улады за разгляд першасных зваротаў; удасканаленне праграмна-тэхнічнага і іншага забеспячэння работы са зваротамі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert