Час мае сваю памяць – гісторыю. І толькі фатаграфія робіць гісторыю нагляднай. Таму наш свет ніколі не забудзе пра трагедыі, пра той страшны ваенны час, які знішчыў мільёны людзей, пашкодзіў вялікія каштоўнасці, створаныя чалавекам...
У гэтым годзе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь праводзіць [4] фотаконкурс «Беларусь памятае ...», які прысвечаны 75 годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У яго межах у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі беларускага ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр» правялі майстар-класы па рэпартажнай і пастановачнай здымцы, а так жа майстар-клас па працы з фотаздымкамі ў рэдактары Adobe Photoshoр.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, навучэнцы мінскіх школ і гімназій, прадстаўнікі БРСМ, БСА, а таксама фотакарэспандэнты выдавецкіх дамоў «Звязда» і «СБ. Беларусь сегодня».
Майстар-класы выклікалі цікавасць у маленькіх фотарэпарцёраў. Спадзяемся, што гэтыя невялікія навыкі дапамогуць дзецям у далейшым. Хто ведае, хто з іх у будучыні створыць сваю фотагісторыю?..
Ганна Занкавіч
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] http://zviazda.by/be/news/20190308/1552019134-minabarony-pravodzic-konkurs-lepshyh-fotarabot
[5] https://zviazda.by/be/tags/fotakonkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzey-vyalikay-aychynnay-vayny