Днём 15 сакавіка два рыбакі патэлефанавалі ратавальнікам і сказалі, што яны дрэйфуюць на крызе, якая адкалолася ад берага на Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску, паведамілі ў МНС [1].
Выратавальнікі прыехалі і ўбачылі за 200 метраў ад берага (глыбіня там каля 3 м) на льдзіне (памерамі 70 × 300 метраў, таўшчыня лёду 13 см) дваіх мужчын. Яны рыбачылі, калі крыга адкалолася ад берага.
З дапамогай выратавальнай вяроўкі і лодкі іх даставілі на бераг.
Спасылкі
[1] https://minsk.mchs.gov.by/novosti/248530/?_ga=2.3509296.1840812314.1552717038-940345135.1549610141
[2] https://zviazda.by/be/tags/chyzhouskae-vadashovishcha